05.07.2016
Асноўны этап уступнай кампаніі ў Беларусі падыходзіць да завяршэння. Сёння рэзервовы дзень для здачы цэнтралізаванага тэсціравання - апошняя магчымасць абітурыентаў атрымаць запаветныя сертыфікаты. Гэтым правам скарыстаюцца амаль 800 чалавек. Усе яны па паважлівай прычыне не змаглі прыйсці на ЦТ у асноўны дзень. Выпрабаванні пачнуцца ў БДУ у 11 гадзін. У цэлым, паводле ацэнак экспертаў, сёлета тэсты сталі больш якаснымі - заданні, з якімі не справіўся ніводны абітурыент, адсутнічаюць. Паводле папярэдніх вынікаў, 63% абітурыентаў пераадолелі неабходны парог уступнай гонкі. А 263 чалавекі атрымалі 100-бальныя сертыфікаты.
Падзяліцца:

Вверх