У Беларусі сёння праходзяць выпускныя балі. У навучальных установах ужо пачалося ўручэнне атэстатаў. Сёлета іх атрымаюць больш за 57 тысяч чалавек. У цырымоніях, акрамя настаўнікаў, выпускнікоў і бацькоў, бяруць удзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб"яднанняў, арганізацый-шэфаў. У сувязі з выпускнымі ўзмоцненыя меры грамадскага парадку. У месцах правядзення ўрачыстасцяў будзе дзяжурыць міліцыя. Акрамя таго, у краіне сёння забаронены продаж алкаголю.