14.09.2016
У Беларусі сёння пачаліся камандна-штабныя вучэнні Узброеных Сіл. На трэніроўках войскі адпрацуюць вялікую колькасць задач. На першым этапе вайскоўцы створаць групоўку для правядзення спецаперацыі, кіраванне ёю адпрацуюць на другім этапе вучэнняў. Усяго ў вучэннях прымуць удзел больш за 7 500 чалавек - прадстаўнікі органаў кіравання, воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл, аператыўныя групы і падраздзяленні міністэрстваў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, пагранічнікі, прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. На палігонах будзе задзейнічаная ваенная тэхніка: баявыя танкі, браніраваныя машыны, мінамёты.
Падзяліцца:

Вверх