У Беларусі сёння Дзень друку. Яго адзначаюць рэдакцыі газет і часопісаў, а таксама працаўнікі кніжных выдавецтваў і друкарань. Дата звязаная з выхадам першага нумара газеты "Праўда" у 1912 годзе. Акрамя таго, 5 мая 1581 года ў друкарні Івана Фёдарава выйшаў каляндар "Храналогія".
Паволде даных Белстата, у нашай краіне выходзяць 900 часопісаў і больш за паўтысячы газет. Сваё выданне ёсць у кожным раёне.
У год выпускаецца больш як 10 тысяч кніг і брашур, іх агульны тыраж перавышае 20 млн экзэмпляраў - больш за два ў разліку на кожнага жыхара. Палова ўсяго тыражу - навучальная літаратура.
Сярод рэгіёнаў лідары па выпуску кніг і брашур - Мінск і Гомельская вобласць.
Традыцыйна ў Дзень друку ўзнагароджваюць найлепшых журналістаў Беларусі, апавяшчаючы імёны пераможцаў конкурсу "Залатое пяро".