27.06.2016
Абітурыенты сёння здалі апошнія тэсты па сусветнай гісторыі найноўшага часу і геаграфіі. На кожны з іх прыйшло каля тысячы чалавек. Вынікі ЦТ можна даведацца у пунктах праходжання тэсціравання і на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, а таксама з дапамогай смс-запытаў. Тыя, хто па ўважлівых прычынах не здаў ЦТ у афіцыйна адведзеныя для гэтага дні, змогуць зрабіць гэта ў рэзервовы - 5 ліпеня, у БДУ. Зарэгістравацца на выпрабаванне можна да пятніцы.
Падзяліцца:

Вверх