Каля мінус 14 прагназуюць на сёння сіноптыкі ў Беларусі. На дарогах галалёдзіца. Невялікі снег магчымы толькі ў Магілёве і Віцебску. Значнага пацяплення не варта чакаць і ў найбліжэйшыя дні. Большую частку тыдня, уключаючы Раство, захаваецца халоднае надвор"е. А вось у суботу з Заходняй Еўропы пачне паступаць цяплейшае паветра. Аднак размовы аб вяртанні анамальных плюсаў не ідзе - сіноптыкі прагназуюць стандартныя 3-10 градусаў ніжэй за нуль як мінімум да канца студзеня.