Парламенцкая канферэнцыя Балтыйскага мора гатовая да дыялогу з беларускім парламентам. Вынікам можа стаць атрыманне статусу назіральніка ў гэтай міжнароднай структуры. У Мінску з трохдзённым візітам знаходзіцца дэлегацыя канферэнцыі на чале са старшынёй Янісам Вуцансам. Сёння госці сустрэліся з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў. Статус назіральніка ў Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора ёсць у Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі і іншых краін. Ён дае магчымасць прысутнічаць на пасяджэннях Генасамблеі канферэнцыі і яе пастаянных камісій.
У Беларусі госці плануюць абмеркаваць супрацоўніцтва па пытаннях экалогіі, адукацыі і навукі з кіраўнікамі беларускіх профільных міністэрстваў і парламентарыямі.