У Беларусі з 1 лістапада вырастуць дапамогі бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Выплаты пераглядаюцца адзін раз за квартал. Яны залежаць ад сярэдняй зарплаты за апошнія тры месяцы. Так, з лістапада дапамога на першае дзіця складзе ледзь больш як 260 рублёў, на другое і наступных дзяцей - амаль 300, на дзіця-інваліда да трох гадоў - каля 334 рублёў. Такі памер дапамог будзе дзейнічаць да 1 лютага.