У Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе традыцыйная акцыя ДАІ "Увага - дзеці!" У гэты перыяд вадзіцелі павінны ездзіць зуключаным блізкім святлом фар нават днём. Гэта дапаможа прыцягнуць увагу дзіцяці да аўто. Акрамя таго, запланаваныя розныя прафілактычныя сустрэчы: конкурсы, віктарыны, кінавідэалекторыі і спартыўна-навучальныя заняткі. Міліцыя просіць далучыцца і бацькоў. У першую чаргу яны самі павінны нагадаць дзецям правілы дарожнага руху.