У Беларусі з 1 кастрычніка пачне дзейнічаць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый. Фінансавую падтрымку для аплаты камунальных паслуг атрымаюць грамадзяне, якія знаходзяцца ў складаным матэрыяльным становішчы, а таксама непрацуючыя пенсіянеры і інваліды. Так, разлічваць на дапамогу ад дзяржавы змогуць гараджане, якія выдаткоўваюць на аплату камунальных паслуг 20% свайго прыбытку. Для сельскіх жыхароў, паводле ўказу, гэты парог паніжаны да 15%. Акрамя таго, будзе ўстаноўлены пералік прыбыткаў, якія будуць улічваць для падавання жыллёвых субсідый.