У Беларусі з гэтага дня працуе служба заказчыка. Яна кантралюе аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Зараз на правядзенне бягучага і капітальнага рамонту, абслугоўванне жылфонду і іншыя віды паслуг будзе праводзіцца тэндар. У ім змогуць удзельнічаць як дзяржаўныя, так і прыватныя падрадчыкі. Штодня служба заказчыка будзе адсочваць аб"ёмы і якасць выкананых работ, а таксама вырашаць магчымыя спрэчкі грамадзян з эксплуатуючымі арганізацыямі.Служба заказчыка ўжо больш чым год паспяхова працуе ў Партызанскім і Першамайскім раёнах сталіцы. За гэты час колькасць зваротаў насельніцтва, звязаных з якасцю паслуг, знізілася на траціну.