У Беларусі распрацоўваецца новая дзяржпраграма па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яе асноўная мэта - стварыць для інвалідаў безбар"ернае асяроддзе, каб яны маглі самі наведваць магазіны, аптэкі, хадзіць на працу. Толькі летась у Беларусі на працу ўладкаваліся каля 2 тысяч людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Некалькі соцень пайшлі на спецыяльныя курсы. Акрамя таго, 21 інвалід атрымаў дзяржаўныя субсідыі на адкрыццё індывідуальнага прадпрымальніцтва. Памер падтрымкі складае ад 11 да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму.