Прэзідэнт разгледзіць тры варыянты павышэння пенсіённага ўзросту з паэтапным увядзеннем гэтага рашэння са студзеня наступнага года. Такія вынікі нарады па пытаннях развіцця пенсіённай сістэмы. Аляксандр Лукашэнка лічыць справядлівым, калі павышэнне пенсіённага ўзросту закране ўсіх. Вызначальныя фактары пры прыняцці рашэння - прапановы ўрада, заснаваныя на эканамічных разліках і думкі грамадзян, якія нельга ігнараваць. Пры гэтым варта ўлічыць розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку горада і сяла, умовы працы ў некаторых сферах і многія іншыя фактары. І распрацаваць аптымальныя варыянты, каб пенсіённая сістэма была надзейнай і працавала без збояў на карысць людзей.