У Беларусі сёння прагучалі першыя званкі. Урачыстыя лінейкі прайшлі больш чым у 3 тысячах школ і гімназій. За школьныя парты селі 110 тысяч першакласнікаў. Кожны з іх атрымаў падарунак ад Прэзідэнта - кнігу "Беларусь - наша Радзіма". А тэма першага ўрока называецца "Нам мір завешчана берагчы". Дарэчы, сёлета школьную вучэбную літаратуру папоўняць амаль 30 новых кніг з сучасным дызайнам і графічным напаўненнем. Напярэдадні новага навучальнага года ў краіне праходзілі дабрачынныя акцыі ў падтрымку дзяцей-сірот, а таксама сем"яў, якія жывуць у нястачы і выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Да Дня ведаў больш як 50 тысяч шматдзетных і малазабяспечаных сем"яў атрымалі матэрыяльную дапамогу.