05.10.2016
У Беларусі праходзяць вучэнні артылерыстаў. На Асіповіцкім палігоне прайшла баявая стральба гаўбічнага дывізіёна 51-й артылерыйскай брыгады. Удзельнічалі ўсе спецыялісты па кіраванні агнём артылерыйскіх батарэй. У зборы звестак пра ўмоўнага праціўніка задзейнічаныя не толькі гвардзейцы, але і беспілотнікі. З 7 па 20 кастрычніка ў краіне пройдуць сумесныя тактычныя вучэнні дэсантнікаў Беларусі і Расіі.
Падзяліцца:

Вверх