12.04.2016
У Беларусі праходзіць спецмерапрыемства МУС "Арсенал". Гэта магчымасць развітацца з незарэгістраванай зброяй. Добраахвотнікі вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці. Нагадаем, за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў у кодэксе прапісана да 10 гадоў пазбаўлення волі. У рамках акцыі, каб выявіць нелегальных паляўнічых, пройдуць сумесныя рэйды з інспектарамі жывёльнага і расліннага свету. Аперацыя "Арсенал" прадоўжыцца да пятніцы.
Падзяліцца:

Вверх