У Беларусі набірае абароты рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці". У Івянецкім доме-інтэрнаце юнакі і дзяўчаты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўстроілі дзецям сапраўднае свята. На сцэну выйшлі студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэта. Ужо тры гады яны сваімі спектаклямі дораць добры настрой выхаванцам дзіцячых дамоў. На гэты раз арганізавалі чароўны паказ "Рапунцэль". Студэнты ўніверсітэта фізічнай культуры дапамаглі дзецям упрыгожыць навагоднюю ёлку, правялі некалькі майстар-класаў, а таксама падарылі святочны канцэрт. Валанцёры БРСМ і піянеры да 20 студзеня 2016 года правядуць больш як 150 мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.