14.07.2016
Чарговы навальнічны вал навіс сёння над Мінскам, але толькі ўчапіў край горада. Назіраліся перабоі з электрычнасцю. МНС працягвае працаваць па плане "Пасейдон". У сталіцы не спыняюцца працы па ўхіленні наступстваў учарашняй стыхіі. Усяго па рэспубліцы ўраган пакінуў без электрычнасці больш за тысячу населеных пунктаў. Энергетыкі абяцаюць даць святло да канца працоўнага дня. Штаб па ліквідацыі наступстваў урагану створаны ў Мінаблвыканкаме. Больш за ўсіх у вобласці пацярпелі Бярэзінскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі і Чэрвенскі раёны. Для правядзення аднаўленчых прац, а таксама расчысткі дарог ад упалых дрэў задзейнічаная 41 адзінка тэхнікі і 195 работнікаў МНС.Тым часам па прагнозах сіноптыкаў навальніцы і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі і заўтра.
Падзяліцца:

Вверх