Моцны ўраган, які пранёсся па тэрыторыі Беларусі напярэдадні, пашкодзіў каля 400 дамоў. Стыхія накрыла амаль паўтары тысячы вёсак. Дапамога медыкаў спатрэбілася 17-ці пацярпелым. Наступствы стыхіі ліквідавалі ўсю ноч.
Сёння ў Беларусі захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Сіноптыкі прагназуюць град і моцныя ліўні. Пры навальніцах парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Днём па-ранейшаму горача - да плюс 30-ці пры максімальнай вільготнасці.