27.04.2016
Заяўкі на ўдзел у нацыянальным конкурсе "Прадпрымальнік года" будуць прымацца па 2 мая ўключна. Аб гэтым паведамілі на брыфінгу ў Мінэканомікі. Кандыдаты актыўна вылучаюцца ва ўсіх раёнах. Асаблівую цікавасць да конкурсу выказалі ўдзельнікі са сталіцы, а таксама Мінскай і Магілёўскай абласцей. Усе паказчыкі будуць разлічвацца на аднаго чалавека, які працуе - таму прадпрыемствы, дзе працуе 15 і 150 чалавек, змогуць спаборнічаць на роўных. На выбар удзельнікаў - пяць намінацый. Стабільны поспех будуць вызначаць па выніках 5 гадоў працы. Узнагароджанне, як чакаецца, пройдзе ў жніўні. Мяркуецца, што пераможца зможа скарыстацца льготным крэдытам 10 мільярдаў рублёў на рэалізацыю свайго праекта.
Падзяліцца:

Вверх