Беларусь рыхтуецца адсвяткаваць Дзень Незалежнасці. Сёння прайшла генеральная рэпетыцыя паветранай часткі парада. Усяго задзейнічана 40 верталётаў і самалётаў. Авіяшоу будзе доўжыцца каля 6 хвілін. Паветраныя судны з"явяцца ў небе ўслед за механізаванай калонай. Адкрыюць авіяпарад тры верталёты Мі-2. На вышыні ўсяго 150 метраў яны пранясуць беларускія флагі. Увечар напярэдадні свята ў Мінску пройдзе ўрачысты сход і канцэрт. Адкрыецца мерапрыемства інтэрактыўнай выставай "Скарбніца Беларусі", на якой усе рэгіёны пакажуць унікальныя творы народнай творчасці.