На дадзены момант на 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць 488 чалавек. У Беларусі працягваецца парламенцкая кампанія. За два дні датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі амаль 10% выбаршчыкаў. Тым часам, лік патэнцыяльных кандыдатаў на дэпутацкае крэсла яшчэ крыху скараціўся - тры кандыдаты адмовіліся ад перадвыбарнай гонкі. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, на дадзены момант на 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць 488 чалавек. На парламенцкіх выбарах не прадугледжаны дзень цішыні, таму агітаваць за кандыдатаў можна да вечара суботы. Асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў - 11 верасня.