27.10.2015
Праект "Музейныя падарожжы" прысвечаны вывучэнню гісторыі краіны. Дзецям ён будзе даступны для бясплатнага запампоўвання і прагляду на ўсіх мабільных прыстасаваннях. У рамках прэзентацыі рэсурсу ў Гістарычным музеі Беларусі адкрылася яшчэ адна сучасная адукацыйная платформа - дзіцячая аўдыторыя, аснашчаная інтэрактыўнымі панэлямі і лазерным праектарам.
Веб-часопіс прэзентавалі ў рамках акцыі "Музей - дзецям", якая прадоўжыцца адкрыццём новай гістарычнай залы. "Жывая археалогія" - гэта музейныя прасторы, дзе дзеці змогуць навучацца ткацтву, здабычы агню, ганчарству, археалогіі.
Падзяліцца:

Вверх