17.10.2016
У Беларусі з"явілася ўласная Кніга рэкордаў. У адрозненне ад вядомага выдання Гінеса, на яе старонках - толькі беларускія рэкардсмены. Аўтары ідэі гавораць, што ў нашай краіне ёсць сапраўды рарытэтныя рэчы, якімі можна ганарыцца. Так, сярод рэкардсменаў - брастчанка Юлія Чагіна. У яе калекцыі аўтографаў - подпісы Джэкі Чана, Кэмеран Дыяз, Робіна Уільямса - усяго больш за 400 знакамітасцяў. Пакуль Кніга рэкордаў даступная толькі анлайн, але неўзабаве павінна выйсці і паўнавартасным друкаваным выданнем.
Падзяліцца:

Вверх