11.04.2016
Мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады (зараз у 60), а жанчыны - у 58 гадоў (зараз у 55).

У Беларусі павышаецца пенсіённы ўзрост. Указ "Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння" падпісаў сёння Прэзідэнт. Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з сацыяльна-дэмаграфічнымі ўмовамі, якія мяняюцца. Указ павялічвае ўзроставы цэнз для заслужанага адпачынку на тры гады. Мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63, а жанчыны ў 58 гадоў. Павышэнне закране ўсе катэгорыі працаздольных грамадзян.
Самым прымальным варыянтам рэформаў прызналі паступовы рост на тры гады за шэсць гадоў - пакрокава па паўгода, пачынаючы са студзеня 2017-га. Кіраўнікам арганізацый усіх формаў уласнасці рэкамендавана шырэй прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і работнікаў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.
Падзяліцца:

Вверх