06.06.2016
Каля тысячы вернікаў далучыліся ў Полацку да хрэснага ходу, прысвечанаму Дню памяці Еўфрасінні Полацкай. У храме Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра боскую літургію адслужыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі Павел. Пакланіцца мошчам нябеснай заступніцы Беларусі прыехалі праваслаўныя з некалькіх краін. Ля помніка святой упершыню прайшоў дзіцячы фэст "Еўфрасінні - праз стагоддзі".
Падзяліцца:

Вверх