31.05.2016
Ва ўсім свеце сёння адзначаюць Дзень без тытуню. Упершыню яго правялі па ініцыятыве САЗ у 1988 годзе. Штогод ад тытунёвай эпідэміі на планеце памірае каля шасці мільёнаў чалавек.Шматлікія сустрэчы, акцыі і флешмобы, якія заклікаюць пазбавіцца ад шкоднай звычкі, праходзяць сёння і ў Беларусі. Што датычыцца прававога рэгулявання, у краіне ідзе падрыхтоўка антытытунёвага закона, які павінен абмежаваць месцы для курэння. У рамках ЕАЭС да канца года ў сілу ўвойдзе новы тэхрэгламент. Ён абавяжа вытворцаў пісаць на пачках кампаненты тытунёвых вырабаў. А ілюстрацыі на тэму шкоды курэння будуць займаць мінімум палову пачка.
Падзяліцца:

Вверх