У Беларусі сёння адзначаюць Дзень маці. Толькі летась у нашай краіне нарадзілася 119 тысяч малых, прычым усё часцей гэта другія і наступныя дзеці. Ордэнамі Маці ўзнагароджаныя 8500 жанчын, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Беларусь уваходзіць у топ-25 дзяржаў, самых спрыяльных для мацярынства і лідзіруе сярод краін СНД. Са святам беларусак павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.