У Беларусі вызначаныя пераможцы спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. У спісе 52 намінаны. Гэта лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі ў сферы прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, гандлю, адукацыі, аховы здароўя, спорту, культуры і навукі. Сярод рэгіёнаў лідарам стала Мінская вобласць. Таксама вызначаныя 18 пераможцаў спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў. Усе пераможцы з"явяцца на Рэспубліканскай дошцы гонару. Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны ўказ.