26.04.2016
Напярэдадні памятным знакам узнагародзілі ветэранаў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта людзі, дзякуючы якім ужо не адно пакаленне дыхае чыстым паветрам. На цырымоніі прысутнічаў першы віцэ-прэзідэнт дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксандр Лакшын. Ён уручыў медалі. Узнагароды атрымалі 39 ветэранаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Адзначым, сёння ў нашай краіне каля 75 тысяч ліквідатараў аварыі ў Чарнобылі.
Падзяліцца:

Вверх