02.11.2016
У Беларусі аб"яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Рэспубліка пад уладай цыклону Gisi, які прынёс моцны снегапад і шквалісты вецер. Мінская, Гомельская і Магілёўская вобласці накрытыя снегам, а па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей дождж. У некаторых раёнах Беларусі назіраецца наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Энергетыкі адзначаюць, што першы снег не паўплываў на працу электрасеткавага комплексу краіны, у штатным рэжыме працуе і Нацыянальны аэрапорт. У другой палове дня атмасферны фронт ссунецца ў бок Расіі. Чакаецца мокры снег, што будзе пераходзіць у дождж. Уначы прагназуюцца мокры снег, туман і галалёд. У наступныя суткі захаваецца няўстойлівае надвор"е.
Падзяліцца:

Вверх