13.07.2016
Сіноптыкі не здымаюць папярэджанне аб неспрыяльным надвор"і. Мінулай ноччу стыхія абясточыла больш за 300 населеных пунктаў у Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Электрычнасць у пацярпелых населеных пунктах адноўлена. Аднак сіноптыкі не выключаюць паўтор сітуацыі. Аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца і сёння. Прагназуюцца навальніцы, град, ліўні і шквалісты вецер. Магчыма ўзмацненне парываў да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература днём - ад 23 да 29 градусаў.
Падзяліцца:

Вверх