У Беларусі аб`явілі аранжавы ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне
08.12.2016
У Беларусі аб"явілі аранжавы ўзровень небяспекі. На змену маразам прыйшоў мокры снег з дажджом і штармавое папярэджанне. Парывы ветру дасягаюць 18 метраў за секунду. На дарогах галалёдзіца. Усё гэта на фоне павышэння тэмпературы да 6 градусаў цяпла. Праз складаныя метэаўмовы адмянілі некалькі рэйсаў з Масквы ў Мінск і назад. Сіноптыкі прагназуюць павышэнне тэмпературы і заўтра.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.