21.12.2016
Лепшыя інавацыйныя праекты краіны сёння ўзнагароджвалі эксперты ІТ-сферы, акадэмічнай навукі і вышэйшай адукацыі. Пераможцаў выбіралі ў дзвюх намінацыях - моладзевыя стартапы і спелыя праекты. З 170 удзельнікаў выбралі 12. Лепшымі былі прызнаныя медыцынскі праект і інавацыйная распрацоўка ў сферы адукацыі. Наймацнейшыя праекты атрымалі і фінансавую падтрымку памерам 11 000 рублёў.
Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў праводзіцца ўжо сёмы раз. За ўвесь час правядзення конкурсу ў Дзяржаўны камітэт на навуцы і тэхналогіях паступіла каля 900 заявак ад удзельнікаў.
Падзяліцца:

Вверх