У Беларусі пачынаюцца выпускныя балі. Сёлета ў краіне больш як 57 тысяч выпускнікоў. Паводле традыцыі ўдзел у вечарах прымуць прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб"яднанняў, арганізацый, якія шэфствуюць. У сувязі з выпускнымі балямі ўзмоцнены меры грамадскага парадку. У месцах правядзення ўрачыстасцяў будзе дзяжурыць міліцыя. Акрамя таго, у краіне сёння забаронены продаж алкаголю.