05.05.2016
У сувязі з надыходзячымі святамі пенсію ў Беларусі можна будзе атрымаць раней. Грошы за 9 мая пачнуць выплачваць ужо сёння ў аддзяленнях паштовай сувязі Магілёва, Бабруйска і Мінска, заўтра - у іншых рэгіёнах. Тыя, хто атрымлівае пенсію 10-га, могуць прыйсці на пошту 6 мая (у Магілёве і Бабруйску) і 7 у іншых гарадах і сёлах. Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Гомельскай вобласці пенсію за 9 і 10 мая будуць выплачваць у суботу.
Падзяліцца:

Вверх