28.06.2016
Сёння Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла склад савета па назіранні за агітацыяй у СМІ на парламенцкіх выбарах.
З сённяшняга дня ЦВК Беларусі прымае заяўкі аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп на парламенцкіх выбарах - 2016. Ужо з 3-га ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. А напярэдадні завяршылася фарміраванне акруговых камісій. Менавіта яны вызначаць парадак вылучэння кандыдатаў у кожным раёне. Сёння Цэнтрвыбаркам зацвердзіў склад савета па назіранні за агітацыяй у СМІ на выбарах. Кандыдатуры ўсіх членаў савета былі адобраны на чарговым пасяджэнні ў ЦВК. Акрамя таго, зарэгістравана шэсць нацыянальных і дзевяць міжнародных назіральнікаў. Нагадаем, парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх