10.10.2016
Беларусь уваходзіць у топ-25 краін, спрыяльных для мацярынства.

У Беларусі пачаўся Тыдзень маці. Праграма ўключае ўрачыстае ўзнагароджанне ордэнам Маці, святочныя канцэрты, выставы і акцыі. Ля ратушы адкрылася фотавыстава "Тата і дзіця". А ўдзельнікі дабрачыннай акцыі "Міласэрнасць" наведаюць адзінокіх жанчын у цэнтрах сацабслугоўвання і дамах-інтэрнатах. Паводле звестак міжнароднага рэйтынгу Save the Children, Беларусь уваходзіць у топ-25 краін, спрыяльных для мацярынства.
Падзяліцца:

Вверх