У Беларусі назіраецца сапраўдны бебі-бум. Па выніках мінулага года ў краіне з"явілася 120 тысяч немаўлят. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 20 гадоў. Прычым каля паловы ад усіх нованароджаных - другія і наступныя дзеці. Паўднёвыя рэгіёны - Гомельская і Брэсцкая вобласці - паступова выходзяць на натуральны прырост насельніцтва. Шмат у чым поспех залежыць ад медыкаў. Яны навучыліся выходжваць дзяцей ад 700 грамаў.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.