У Беларусі ідзе падрыхтоўка да святкавання 71-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёння адбудзецца генеральны прагон. Па задуме, 9 мая ля манумента Перамогі, з чатырох бакоў пройдуць калоны людзей з партрэтамі герояў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай, - сімвал усеагульнай памяці і яднання народа. Патрыятычная акцыя, прысвечаная Дню Перамогі, атрымала назву "Беларусь памятае!". У Мінску запланавана больш за паўсотні святочных мерапрыемстваў, а па краіне - іх каля тысячы. Кульмінацыяй стане маляўнічы салют. Ён расфарбуе неба ў Мінску і абласных цэнтрах у 22:00.