14.07.2016
У Беларусі працягваюць ліквідаваць наступствы ўрагану, што напярэдадні пранёсся па ўсёй тэрыторыі краіны. Стыхія разбурыла каля 400 дамоў. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 36 чалавек. Бура ад нас пайшла ў бок Расіі. Мінулай ноччу лівень, штармавы вецер і град абрынуліся і на Маскву. Парывы ветру валілі дрэвы, пашкоджвалі машыны, зрывалі дарожныя знакі і бігборды. Не абышлося без пацярпелых.
Тым часам у Беларусі захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі. На сёння сіноптыкі прагназуюць град і моцныя ліўні. Пры навальніцах парывы ветру будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Днём па-ранейшаму горача - да плюс 30 пры максімальнай вільготнасці.
Падзяліцца:

Вверх