03.05.2016
У Беларусі рыхтуюцца адсвяткаваць 71-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У краіне пройдуць каля тысячы памятных мерапрыемстваў і ўрачыстасцяў. Завяршаюць сваю працу дызайнеры. Сто тысяч кветак і тысячы флагаў. Колеравая гама вытрымана ў стылі дзяржаўнага трыкалора. Асаблівасцю дэкору гэтага года стане выкарыстанне трохмерных канструкцый у выглядзе вялізнай лічбы 9. Яшчэ ноу-хау - прымяненне святлодынамічных панэляў: бліскучы арнамент ужо з"явіўся на Кастрычніцкай плошчы. Горад упрыгожаць і рэальныя фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Падзяліцца:

Вверх