15.02.2016
Сёння ў Беларусі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 27 гадоў таму савецкія войскі пакінулі тэрыторыю Афганістана. Нагадаем, ваенны канфлікт забраў жыцці 15-ці тысяч вайскоўцаў, з іх 771 беларус. У памяць аб іх сёння ў Мінску, на Востраве мужнасці і смутку, адбудзецца жалобны мітынг. З нагоды Дня памяці Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане. "Краіна ніколі не забудзе пра подзвіг ветэранаў войнаў і лакальных канфліктаў, у якіх прымалі ўдзел беларусы, і не дапусціць уцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу", - гаворыцца ў звароце. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Падзяліцца:

Вверх