У Беларусі акрэдытавана больш за 230 замежных назіральнікаў для маніторынгу парламенцкіх выбараў. З іх 183 ад місіі СНД і 51 ад БДІПЧ АБСЕ. Ужо 11 жніўня стануць вядомыя канчатковыя звесткі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На гэты момант праверку праходзяць 630 пакетаў дакументаў. Самаму юнаму вылучэнцу 22 гады, а ўсяго з ліку моладзі ў парламенцкай гонцы ўдзельнічае 61 чалавек. Акрамя таго, кожны чацвёрты кандыдат у дэпутаты - жанчына. Пасля рэгістрацыі пачнецца агітацыйная кампанія. Як папярэджвае ЦВК, яна павінна быць максімальна карэктнай у дачыненні да ўсіх кандыдатаў у дэпутаты.