26.02.2016
Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Беларусі 1 сакавіка. Адзін з найбуйнейшых - у Мінску, яго прапускная здольнасць складзе дзве тысячы чалавек за дзень. Яшчэ тры цэнтры адкрыюцца ў трох абласных гарадах: Брэсце, Гродне і Гомелі. Пазней візавыя цэнтры Польшчы з"явяцца ў Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе. Як адзначаюць польскія дыпламаты, большасць віз, выдадзеных беларусам на працягу 2015 года, былі шматразовымі. Каля 25% візавых дакументаў грамадзяне Беларусі атрымалі бясплатна. Адмоў у выдачы віз было меней за 1% ад усёй колькасці пададзеных заяў.
Падзяліцца:

Вверх