У Беларусь вяртаецца ліпеньская спякота. Паводле звестак сіноптыкаў, на пачатку тыдня паветра прагрэецца да 31 градуса. Цёплымі будуць і ночы - да плюс 20-ці. Такое надвор"е камфортнае для аграрыяў. Чакаецца, што праз дзень-два яны намалоцяць першы мільён тон збожжа. У лідарах Гомельская вобласць. Не адстае і Міншчына. Сярэдняя ўраджайнасць - больш за 34 цэнтнеры з гектара, пры гэтым лепшыя палі яшчэ не кранутыя. Летась ураджайнасць на першым этапе ўборачнай склала 27 цэнтнераў з гектара.