Першы дзень вясны беларусы сустракаюць са штармавым ветрам і ападкамі. Праз нашу краіну будзе праходзіць паўднёвы цыклон "Зісі", які напярэдадні прынёс шмат непрыемнасцяў жыхарам Еўропы. Днём на тэрыторыі Беларусі чакаюцца працяглыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду. Днём ад 2 градусаў марозу па поўначы да плюс 5 па поўдні. Такое надвор"е захаваецца да пятніцы.