МНС Брэсцкай вобласці папоўнілася радам новых спецыялізаваных машын. У аўтапарку з"явіліся аўтацыстэрны высокай праходнасці і аварыйна-выратавальныя аўтамабілі, у тым ліку для аказання экстраннай меддапамогі. Гэта стала магчымым дзякуючы гранту Еўрасаюза па праграме трансгранічнай бяспекі і захавання навакольнага асяроддзя. Агульны кошт новай тэхнікі перавышае мільён еўра. Машыны ўжо заступілі на дзяжурства.