Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце распрацавала камп"ютарны трэнажор да парламенцкіх выбараў. Дзелавая гульня дазваляе віртуальна вырашыць усе магчымыя сітуацыі на ўчастках галасавання. Таксама софт утрымоўвае ўсе неабходныя прававыя акты і асноўныя тэзісы сацыяльна-эканамічнай праграмы развіцця Беларусі 2016 - 2020. Першымі сёння прайшлі навучанне супрацоўнікі аблвыканкамаў, прадстаўнікі рэгіянальнай улады і ўдзельнікі акруговых камісій.