21.12.2015
У Беларусі павялічаны памер падтрымкі маладых і шматдзетных сем"яў у пагашэнні запазычанасці па крэдытах на будаўніцтва жылля. Паводле ўказа Прэзідэнта, фінансавая дапамога вырасла ўдвая. Сем"ям з адным дзіцем даплацяць 40 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. 80 выплацяць пры нараджэнні другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей. І 100 бюджэтаў - пры нараджэнні трэцяга і наступных. Тыя, хто раней не выкарыстаў гэтую льготу, зараз мае права гэта зрабіць.
Дапамога маладым і шматдзетным сем"ям - адзін з галоўных кірункаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Так з гэтага года пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей бацькам выплачваюць сямейны капітал у памеры 10-ці тысяч долараў. Са студзеня з"явілася новая дапамога для сем"яў з двума і больш дзецьмі.
Падзяліцца:

Вверх